Воспитательная работа. Сценарии

Сцэнарый вечара-памяці “Як гэта было...”


Вядучы:
Добры вечар! Сёння мы правядзём вечар прысвечаны 18-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вечар-памяці...

Вучань1:
Беларусь мая белая-белая
Ад чаромхі, рамонкаў, снягоў,
Яснай зоркай, прыгожаю кветкаю
Нарадзілася сярод лясоў.

Ты спазнала пакуты і гора
Ад бязлітаснай той вайны.
Той Чарнобыль дыхнуў пахам смертным,
І магілы, магілы адны.

Дождж зімой і ўлетку таксама.
Усё жыццё – заварожаны круг.
І здаецца цяжкай для нас брама
У лепшы свет, дзе бясконцы ёсць рух.

А мне хочацца бачыць цябе не ў слязах
Ад пакуты, адчаю і болю.
Я хачу, каб на крылах сваіх белы птах
Для цябе прынёс лепшую долю.

Вядучы:
Зараз паспрабуем вярнуцца ў тыя спякотныя вясновыя дні 1986 года і нагадаем, як ўсё было...

Два вучня па чарзе:
1. Была вясна, якая нічым не адрознівалася ад астатніх. Сонейка свяціла, па-веснавому сагравала зямлю сваімі промнямі. Трава зелянела, пупышкі на дрэвах набухлі і час ад часу гатовы былі распусціцца, адзе-нідзе былі ўжо відаць маленькія лісточкі. І каму ў гэты час хочацца сядзець ў хаце?! Нікому. І вось ў гэтыя дні на вуліцах не змаўкаў смех дзяцей...
2. Гэта было нядаўна. Па-летняму спякотныя дні красавіка 1986 года. Дваццаць шостае. Субота. Дваццаць сёмае. Нядзеля. Сонейка свеціць, неба такое блакітнае і лагоднае. Нікому не сядзіцца дома. Хто завіхаецца ля градак, хто загарае, хто ўжо адкрывае і купальны сезон.
3. Дваццаць восьмае. Панядзелак. Дзеці пайшлі ўсадкі, школы. Усе радуюцца прыродзе, Якая прабудзілася ад зімовага сну. Яблыні ў кветках, нібы аблітыя малаком. Так прыгожа. Ціха. Спакойна .
4. Дваццаць дзевятае. Аўторак. Недзе ў сярэдзіне праграмы “Час” – кароткае паведамленне пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС. Інтанацыя дыктара строга афіцыйная, няма ў ёй не трывожнай эмацыянальнасці, ні прыхаванай роспачы. Аварыя сабе і аварыя. Нават злосны дадатак да слова “станцыя” – атамная – прайшоў неяк міма свядомасці. Але той-сёй разгарнуў атлас, пашукаў месца здарэння. У тыя дні вецер дзьмуў ў бок нашай краіны.
5. Потым быў май. Святочныя дэманстрацыі ў Кіеве, у Мінску. Масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, дзіцячыя “ганаровыя варты” ля помнікаў. На якіх шалях узважыць тыя гадзіны, праведзеныя пад “чарнобыльскім” небам, сярод “чарнобыльскага” пылу? Мінімум інфармацыі пра тое, што адбываецца на паўночным захадзе ад Кіева.
6. Самыя розныя чуткі, якія паступова перарастаюць ва ўсведамленне няведамай і жудаснай бяды. І – выступленне па тэлебачанні тагачаснага міністра аховы здароўя Беларусі: “Нічога страшнага, часцей мыйце рукі, штодня прыбірайце кватэру, а ў астатнім жывіце так, як жылі”. “Сітуацыя пад кантролем”, - супакойваюць газеты.
7. Сёння, 24 красавіка 2004 года, - 18 гадоў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Станцыя, як вядома, знаходзіцца на беларуска-ўкраінскай граніцы. 70% выкінутых Чарнобылем радыёнуклідаў прыняў на сябе наш край балот рэк і азёраў.
8. Загінулі людзі. Тыя, якія ўтаймоўвалі злога ядзернага монстра. Тыя, якія выратавалі нас, але не збераглі сябе.
9. Загінулі вёскі. Тыя, у якіх ранкамі крычалі пеўні, а вечарамі гулялі дзяўчаты і хлопцы. Загінула прырода, якой любаваліся нашы паэты. Тая, якая несла ў сэрцы палешукоў ціхую радасць і асалоду.
10. Прагматычны розум вучоных падлічыў: калі ў час вайны наша рэспубліка страціла кожнага чацвёртага, то Чарнобыль так ці інакш параніў кожнага пятага. Пакутуюць, і яшчэ доўга будуць пакутаваць сотні тысяч бязвінных людзей.

Вучань1:
Не кукавала кукушка, а крычала.
І крык ляцеў аднойчы з-пад крыла.
Лес, сапраўды, быў гола-чорным,
Са светлымі праменнямі бяроз,
А ў небе гром ўжо раскручваў жорны
І бліскавіцы, спуджаныя ёю.
Гром загрымеў і рэхам раскаціўся,
Аж задрыжаў і абачыўся бор,
І першы ліст зялёны распушыўся,
І крык зязюлі здзіўлены замёр.
Ды не дарэмна птушка кукавала,
Тады на гэты чорна-голы лес,
З грамамі разам цішу разарвала
На сто гадоў Чарнобыль і АЭС.
Не кукаваць у лесе тым зязюлям,
Не голы ён, куды страшней – нямы,
О, людзі-людзі, позна мы адчулі,
Чарнобыль – гэта ж з ядзернай зімы.

Вядучы:
(Асноўная інфармацыя аб радэацыі)

Ці патрэбен атам людзям? Адказ на гэтае пытанне не адназначны. Тут ёсць свае, як кажуць, «плюсы» і “мінусы”.
Прымяненне ядзернай энергіі для пераўтварэння яе ў электрычную ў першыню было ажыццёўлена ў г. Обнінску. Там была ўведзена ў дзеянне першая атамная электрастанцыя магутнасцю 5000 кВт. Энергія, што вылучалася ў ядзерным рэактары, выкарыстоўвалася для ператварэння вады ў пару, якая вярцела затым звязаную з генератарам турбіну.
Ядзерныя рэактары не спажываюць атмасферны кісларод і не забруджваюць асяроддзе попелам і прадуктамі згарання. Яны даюць самую танную электраэнергію, без якой нам вельмі цяжка ўявіць сваё жыццё. У атамнай індустрыі ўсё ўзрастаючую каштоўнасць для чалавецтва ўяўляюць радыеактыўныя ізатопы. Атрымліваюць радыеактыўныя ізатопы ў атамных рэактарах і на паскаральніках элементарных часціц.
Радыеактыўныя ізатопы прымяняюцца ў медыцыне як для пастаноўкі дыягназаў, так і для тэрапеўных мэт.
Шырока прымяняюцца радыуактыўныя ізатопы ў прамысловасці. З іх дапамогай высвятляюць, які знос поршневых кольцаў у рухавіку ўнутранага згарання, як праходзіць дыфузія металаў, працэсы ў доменных пячах.
У сельскай гаспадарцы радыеактыўнымі ізатопамі апраменьваюць расліны невялікімі дозамі, што прыводзіць да павышэння ўраджайнасці.
Але ёсць і ядзерная зброя. Пры выбуху бомбы тэмпература дасягае дзесяткаў мільёнаў кельвін. Пры такой тэмпературы рэзка павышаецца ціск і ўтвараецца магутная выбуховая хваля. Адначасова ўзнікае выпраменьванне. Прадукты ланцуговай рэакцыі пры выбуху бомбы моцна радыеактыўныя і небяспечныя. Першыя атамныя бомбы былі прыменены ў ЗША ў канцы другой сусветнай вайны супраць Японіі ў 1945 годзе (Хірасіма і Нагасакі).
Тая ж бяда прыйшла і ў нашу Беларусь 26 красавіка 1986 года. У выніку двух магутных выбухаў разбураны рэактар 4-га энергаблока Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у атмасферу з 190 т. ядзернага гаручага выкінута было 8 тон. Сярод выкінутых рэчаў: радыенукліды ёду, цэзію, барыю, стронцыю, плутонію і інш. Больш цяжкія рэчывы выпалі паблізу, лёгкія перанесены на поўнач і на захад.
Найбольш небяспечным у першыя два месяцы пасля аварыі быў ёд-131, які склаў 15-17% ад сумарнага чарнобыльскага выкіду. Каля 23% тэрыторыі Беларусі забруджана цэзіем-137.
Скорасць распаду радыеактыўнага ядра зручна апісаваць перыядам перараспаду – часам, на працягу якога з усіх ядраў ператвараецца толькі палавіна. Зразумела, што пасля двух перыядаў паўраспаду ад першапачатковай радыеактыўнасці застанецца толькі чвэрць, праз тры такія перыяды – 1/8 і г.д.
Ёд-131 мае перыяд паўраспаду 8 дзён; цэзій-137 – 30 гадоў; стронцый-90 – каля 30 гадоў; плутоній-239 – 24890 год. Можна сказаць, што ёд-131 практычна знік, але пасля аварыі яшчэ засталося не менш 90% першапачаткова выкінутых цэзію і стронцыю, а плутоній-239 “перажыве” многія сотні чалавечых пакаленняў.
Што ж нясе радыяцыйнае забруджванне людзям? Назіраецца змрочная тэндэнцыя: калі за 20 гадоў, што папярэднічалі катастрофе, на Беларусі быў зафіксаваны 21 выпадак рака, то за значна карацейшы паслячарнобыльскі тэрмін яго колькасць павялічылася ў 6 разоў. Асабліва пакутуюць ад хвароб дзеці. Кожнае восьмае дзіця дашкольнага і школьнага ўзросту мае недахопы фізічнага і разумовага развіцця, ўзрастае колькасць дзяцей-інвалідаў з дзяцінства. Не менш складанымі і разнастайнымі ўяўляюцца адхіленні ў псіхічнай дзейнасці і паводзінах асобы маленькага чалавека. Смяротнасць перавышае нараджальнасць.

(Задае пытанні па таму, што запомнілі вучні)

А цяпер я хацеў бы задаць вам некалькі пытанняў.


1. Якія “плюсы” ядзернай энергіі?

2. Дзе была ўпершыню прыменена атамная бомба?

3. Якія рэдыактыўныя рэчы былі выкінуты ў атмасферу ў час выбуху на Чарнобыльскай АЭС?

4. Як доўга будуць распадацца радыеактыўныя прадукты?

Вся воспитательная работа


Используются технологии uCoz